Абодва пажары адбыліся ноччу. У першым выпадку ў вёсцы Шугайлава загарэлася сена ў сенасховішчы. пажар адбыўся амаль у гадзіну ночы. У выніку пажару згарэла каля 30 тонаў сена мінулага і гэтага года. Але ратавальнікі паспелі прыехаць і выратаваць каля 60 тонаў.
Другі пажар адбыўся ў вёсцы Вялікае Чорнае суседняга Шклоўскага раёна. Тут загарэлася сховішча піламатэр’ялаў. Але побач са складам знаходзіўся кароўнік з якога давялося эвакуяваць 300 галоў кароваў. Пажар быў патушаны не адразу і ў выніку ў выніку пашкоджана не толькі тое, што захоўвалася на складзе, але яшчэ і 600 квадратных метраў даху кароўніка.