Следчы камітэт, пакуль без падрабязнасцяў, паведамляе пра незвычайнае забойства на адной з фермаў Аршанскага раёна. Назва фермы пакуль не паведамляецца, а само здарэнне адбылося 22 ліпеня.
50-гадовы мужчына працаваў на ферме жавёлаводам. У названую вышэй дату ён пераганяў кароваў з аднаго сектара ў іншы. І нечым ён не спадабаўся быку, які быў у тым жа статку. Бык баднуў мужчыну, падхапіў яго на рогі і кінуў на падлогу пасля чаго пачаў бадаць яго ўжо ляжачага. Калега пабачыў, што жывёла напала на супрацоўніка фермы і змог адагнаць быдла, але ж бык у барацьбе з жывёлаводам быў эфектыўней. Прыехаўшыя медыкі канстатавалі смерць 50-гадовага мужчыны.
Следчы камітэт праз сваю прэс-службу паведамляе, што праводзіць праверку здарэння, але наўрад ці быку выставяць абвінавачанне і лёс яго вырашаць не следчыя, а ўладальнікі фермы.