На мінулым тыдні Оршу накрыла мацнейшая залева — дзве месячныя нормы ападкаў вылілася на горад і нарабілі не малой шкоды. Сёння абласная міліцыя паведаміла яшчэ пра адно не чаканае наступства той паводкі.
У нядзелю ў міліцыю пазванілі і паведамілі, што побач з Вусцем — папулярныя мясціны для рыбалкі — дождж размыў дарогу і з-пад дарогі вымыла снарады часоў Другой сусветнай вайны. А знайшоў іх і званіў у міліцыю праваслаўны святар, які ў вольны час пайшоў суды на рыбалку.
У той жа дзень паўнавартасна абследваць мясцовасць не атрымалася — на вуліцы ўжо цямнела. У выніку на ноч тут быў выстаўлены пост міліцыі, а ўжо раніцай пачалі работаць сапёры. Неверагодна, але толькі за некалькі гадзін работы сапёры выявілі больш за сто адзінак родных боепрыпасаў і гэта яшчэ не ўсё — абследванне размытага ўчастку дарогі працягваецца.