Мужчына з раніцы пайшоў у лес на поўначы раёна, каля вёскі Лужкі. Каля абеду яго жонка пазваніла ратавальнікам і паведаміла, што муж павінен быў бы ўжо вяртацца, але заблукаў і кепска разумее дзе канкрэтна знаходзіцца.
Скончылася ўсё добра - ратавальнікі прыехалі на месца і, стаўшы каля леса, уключылі сірэну, адначасова размаўляючы з заблукаўшым па тэлефоне. У выніку 58-гадовы аршанец выйшаў на гук аўтамабіля.