Здарэнне адбылося ў пятніцу 4 жніўня не далёка ад вёскі Харлінцы суседняга раёна. Камбайн КЗС-1218 «Палессе GS12» 2008 года выпуска ехаў па звычайнай дарозе і загарэўся. Гэта выбіла кіроўцу з раўнавагі, ён страціў кіраванне і з'ехаў з дарогі дзе яшчэ і перакуліўся. Так ён і ляжаў палаючы пакуль не выгарэў. МНС паведамляе, што камбайн цалкам знішчаны, але пацярпелых няма. Кіроўца змог выскачыць з палючага і перагорнутага камбайна.
Машына належыла мясцовай гаспадарцы "Рэканструктар". Прадпыремства гэта стратнае, з пратэрмінаванымі запазычанасцямі і страта камбайна не паляпшае сітуацыю на прадпрыемстве.