Пра аварыю стала вядома толькі таму, што пацярпелы пешаход звярнуўся ў бальнцу. Ён паскрадзіўся на боль у назе і назваў прычыну: на пешаходным пераходзе ў ноч з 6 на 7 жніўня на яго наезаў аўтамабіль. Адбылося гэта ў Барані на пераходзе недалёка ад Беларусбанка, каля дома №9 па вуліцы Аршанскай. А кіроўца з'ехаў з месца здарэння.
Некалькі гадзін спатрэбілася супрацоўнікам ДАІ, каб знайсці і аўтамабіль і кіроўцу, які так няўважліва праязжаў пешаходны пераход. Кіроўцам аказаўся 27-гадовы мужчына, які да таго ж не меў правоў кіроўцы.