У панядзелак Оршу зноў накрыла непагадзь. На гэты раз праблемы ствараў моцны парывісты вецер. У многіх раёнах (на Усходняй, на Заходняй, Раніцы) былі паваленыя дрэвы. Як мінімум у адным выпадку - па інфармацыі МНС - дрэва ўпала на аўтамабіль. Ён быў прыпаркаваны і без людзей унутры, таму абыйшлося без чалавечых ахвяраў.
Найбольш павяленыя дрэвы нашкодзілі чыгунцы. У аўторак Чыгунка афіцынйа паведаміла пра паваленыя дрэвы на лініі Орша-Крычаў і Орша-Віцебск. І нават сёння чыгуначнікі на Віцебскім кірунку яшчэ змагаюцца з наступствамі таго ўрагану. А таксама папярэджваюць, што яшчэ сёння - у сераду - на гэтай лініі цягнікі могуць выбівацца з раскладу транспарту.