Жудасная гісторыя адбылася ў суседнім Горацкім раёне, пад цягнік з Оршы кінуўся мужчына. Па версіі мясцовага Следчага камітэта, якую агучвае горацкая дзяржаўная газета, мужчыну заўважылі работнікі станцыі Пагодзіна (бліжэйшая да Горак станцыя) каля 9-10 раніцы ў чора 23 жніўня. Мужчына сядзеў прама на рэйках і выпіваў алкаголь. Яго Яго "прагналі" з чыгункі і ён не надта супраціўляючыся сыйшоў. Але калі пайшоў цягнік з Оршы на Крычаў, то мужчына свядома (прынамсі так мяркуюць следчыя) кінуў пад цягнік.
Асоба мужчыны высветлана. Ён быў пенсіянерам і меў групу інваліднасці. З чыгункі яго адправілі ў бальніцу дзе мужчына і памёр.