Учорашні моцны вецер з навальніцай зноў нашкодзіў. Шкода палягала ў тым, што вецер валіў дрэвы. Так, у Балбасава адно з дрэваў упала на дарогу, перагарадзіўшы яе. У Оршы на вуліцы Якубоўскага дрэва павалілася на аўтамабіль. А на вуліцы Гогаля на некаторы час цалкам адключалася электрычнасць. У двары дома №66 па вуліцы Міра паламанае з-за стыхіі дрэва амаль перагарадзіла ўваход у пад'езд.
Пакуль мы не бачым поўнай карцінкі шкоды, афіцыйнай інфармацыі яшчэ няма.
На фота: Ў Балбасава дрэва ўпала на правады