Аварыя адбылася сёння днём - 31 жніўня на тэрыторыі Аршанскага раёна. Легкавая Таёта і маленькі грузавічок ГАЗ едучы ў адным кірунку, бачна, спрабавалі адзін аднаго абагнаць і сутыкнуліся. Праўда, ДАІ пакуль не дае сваёй версіі аварыі. У выніку сутыкнення, грузавік выляцеў з дарогі. Таёту ж раскрамсала прама на дарозе.
Гледзячы на легкавушку цяжка ўявіць, што людзі ў ёй выжылі. Але насамрэч, пацярпела толькі пасажырка Таёты. жанчына 1964 года адпраўлена ў бальніцу.