Вечарам 30 жніўня пажар адбыўся ў таварыстве "Інструментальшчык". Тут загарэлася лецішча, пажар цалкам знішчыў дом 5х8 метраў. Прычына пажару невядомая.
Пазней, каля 9 гадзін вечара ў Барані загарэлася двухпакаёвая кватэра па вуліцы Сарокіна. Папярэдняя прычына пажару - неасцярожнасць пры паленні мужа гаспадыні. Мужчыну выратаваў адзін з ратавальнікаў, які ў гэты час не нёс службу. З вышэйшага паверха былі эвакуяваны два чалавекі.
У абедзены час 31 жніўня яшчэ адзін пажар адбыўся ў аршанскай кватэры па вуліцы Памежнай. Загарэўся адзін з пакояў трохпакаёвай кватэры на чацвертым паверсе. Папярэдняя прычына пажару - паленне гаспадара кватэры інваліда другой групы з парушэннем мазгавога кровазвароту. Сам гаспадар кватэры не пацярпеў, а з кватэры вышэй давялося эвакуяваць 4 жыхароў.