У пятніцу 15 верасня па дарозе Лёзна-Арэхаўск легкавушка Таёта на жорсткай счэпцы транспартавала легкавушку Опель. Гэта дарога не такая і простая - машынаў тут мала, але сама сама дарога ідзе праз густы лес, роіць шмат паваротаў і таму на паваротах моцна абмежаваная бачнасць. Напэўна гэта і стала прычынай сутыкнення Таёты на счэпцы з Опелем і грузавіка з полупрычэпам.
У выніку аварыі Таёта і Опель разляцеліся ў розныя бакі. Найбольш не пашанцавала Таёце. Машыну перакуліла і ў яе змяла дах. Змяла настолькі, што каб дастаць кіроўцу давялося выклікаць ратавальнікаў. З дапамогай адмысловага інструмента ратавальнікі выпільвалі кіроўцу. Пры гэтым мужчына быў без свядомасці. Па сканчэнні ратавальнай аперацыі яго накіравалі ў бальніцу.