МНС паведамляе пра два здарэнні ў нашым рэгіёне за мінулыя суткі. Абодва яны дастаткова арыгінальныя. У першым выпадку пенсіянерка выпадкова падпаліла сама сябе. У вёсцы Барскі Шклоўскага раёна 68-гадовая жанчына паліла смецце і выпадкова запаліла вопратку на сабе. Жанчына атрымала апёкі з якімі накіраваная ў бальніцу.
Другі выпадак увогуле складана растлумачыць. Зводка МНС гаворыць, што ў вёсцы Малое Бабіна ў гэтым годзе адрамантавалі дах двухпавярховага дома. А ўчора каля 11-30 кавалак даху абваліўся. Канкрэтна, ўпала жалезабетонная пліта, якая выступала казырком аднаго з балконаў. Пацярпелых няма.