У суботу і нядзелю па ўсёй Беларусі праляцелі моцныя вятры. Дасталося і нашаму рэгіёну, але... Саму Оршу вецер нейкім чынам акуратна абыйшоў. І гэта пры тым, што ў Горках быў наймацнейшы вецер - 25 метраў за сякунду.
У самім Аршанскім раёне за суботу па дадзеных МНС давялося распілоўваць два паваленых дрэвы. У тым жа Горацкім раёне быў пашкоджаны дах аднаго жылога дома і чатырох сельскагаспадарчых будынкаў. У суседнім Лёзненскім раёне было павалена як мінімум два дрэвы, адно з якіх упала на аўтамабіль. У суседнім Шклоўскім раёне таксама з-за дрэвападу пашкоджаны адзін легкавы аўтамабіль.
Чалавечых ахвяраў няма, прынамсі, афіцыйныя зводкі пра іх не паведамляюць.