Якіх толькі выклікаў не атрымліваюць супрацоўнікі супрацьпажарнай службы! Учора пад вечар ратавальнікі Талачынскага раёна паехалі ў вёску Падбярэззе, каб дапамагчы кабыле. У другой палове дня, бегаючы па полі, жывёла ўвалілася ў яміну больш за метар глыбінёй. Ёй яшчэ пашанцавала, што патрапіла яна туды свай задняй часткай цела, а не галавой уніз. Гаспадар жывёлы спрабаваў самстойна выцягнуць яе, але не атрымалася. Прыйшлі дапамагаць і іншыя вяскоўцы, але, як у казцы пра рэпку, у іх нічога не атрымалася пакуль не прыехалі супрацоўнікі службы 101.
Ратавальнікі абматалі жывёлу пажарнымі рукавамі і ўжо ў такім выглядзе змаглі дастаць кабылу з пасткі. Пазітыўна ў гэтай гісторыі ўсё. У тым ліку і тое, што жывёла абыйшлася іспугам і больш ні ў чым не пацярпела.