Вечарам трэццяга верасня жыхарка Асінторфа звярнулася да ратавальнікаў з просьбай дапамагчы ў пошуках знаёмага, які у 8 раніцы пайшоў за грыбамі, прайшло больш за 12 гадзін, а мужчына ўсё яшчэ не вярнуўся з лесу. У пашуковай аперацыі ўдзельнічалі дзесяць чалавек: ратавальнікі, міліцыянты, леснікі і два аўтамабіля з сірэнамі. Толькі глыбокай ноччу а 2 гадзіне заблукаўшы пенсіянер 1944 года выйшаў з лесу на гук сірэны пажарнай машыны.
Меньш пашанцавала пенсіянеру 1954 года нараджэння з Віцебска. Ён заблукаў у Сененскім раёне каля вёкі Шчытоўка таксама пад час збору грыбоў. У абед мужчына пайшоў на ціхае паляванне а каля 9 гадзін вечара яго жонка звярнулася ў МНС. Зноў да пошукаў грыбніка далучыліся ратавальнікі і міліцыя. Пашуковая аперацыя прынесла мала карысці, пенсіянер правёў у лесе ўсю ноч, а раніцай а 6-30 змог самастойна выйсці з лесу.
За дзень да гэтага дзве пенсіянеркі з Оршы 1941 і 1939 гадоў нараджэння заблукалі ў лесе каля вёскі Слаўнае Талачынскага раёна. Да ратавальнікаў звярнуўся сын адной з жанчынаў. Па яго словах жанчыны пайшлі за грыбамі вечарам каля 17 гадзін і праз некаторы час зразумелі, што самастойна выбрацца ўжо не змогуць. На шчасце ў пенсіянерак з сабой быў мабільны тэлефон праз які з імі ўдавалася падтрымліваць сувязь. У пашуковай аперацыі ўдзельнічала 5 чалавек і два аўтамабіля. Прыблізна ў 19-30 пенсіянеркі выйшлі з лесу на гук сірэны пажарнай машыны. Ва ўсіх пералічаных выпадках медычная дапамога грыбнікам не спатрэбілася.