Кніга багата ілюстравана - больш за 50 ілюстрацый у афармленні Зміцера Герасімовіча. Прадмову да выдання напісаў Уладзімір Арлоў. Гэтай кнігай выдаўцы распачынаюць серыю "Славутыя бітвы". Наступнай выйдзе кніга прысвечаная бітве пад Улай, якой у гэтым годзе спаўняецца 450 год. "Сцягі Оршы" выйшлі на беларускай мове, але праз некаторы час кніга будзе перакладзена і выдадзена на расейскай мове. Першая прэзентацыя пройдзе 8 верасня у мінскай галерэі "Ў". У гэты ж дзень у галерэі пройдзе і прэзентацыя настольнай гульні 1514, якая таксама прысвечана славутай перамозе.
Акрамя таго з сёняшняга дня ў продажы пачынае з'яўляцца кніга Петра Дружджыча "Бітва пад Оршай 1514 года" ўпершыню перакладзеная на беларускую мову.
Прысвечаны Бітве пад Оршай таксама сёняшні нумар газеты "Наша Ніва". Пачынаецца нумар з фразы "Орша якая спыніла Маскву" на першай старонцы.
Але ў суседзяў святкаванні выглядаюць больш маштабнымі. На святкаванне ва Ўкраіне з Беларусі па афіцыйным запрашэнні паехалі некалькі дэлегацый у складзе грамадскіх дзеячоў і гісторыкаў. А ў сталіцы Літвы на вуліцах з'явіліся стэнды з плакатамі прысвечанымі Бітве.