Спрацоўвае, відавочна, чалавечы фактар. Не сказаць, каб сёняшні снег зрабіў дарогу аж занадта слізкай. Бывае і больш слізка. Але, відавочна, што не ўсе пераабулі сваіх жалезных коней.
Аварыі адбываліся пераважна з горадам. Так, каля Антонаўкі перакуліўся грузавік "МАЗ" (на фота). Па дарозе на Барань пасажырскі аўтобус стварыў аварыную сітуацыю. Перагружаны пасажырамі аўтобус не змог зходу падняцца на гару і выехаў на сустрэчную паласу. Абыйшлося без аварыі.
Каля Высокага з дарогі ў поле выляцела легкавушка. На М1 з дарогі вылецела фура (на фота). А каля Руміна аварыя адбылася на чгуначным пераездзе.
Гэта пералік аварыяў па стане на 11 гадзін раніцы. Відавочна, што за дзень іх стане болей.