Як пазней распавялі мясцовыя жыхары, нечый конь яшчэ з вечара хадзіў адзін каля вёскі Міхалінава Лёзненскага раёна. А раніцай людзі пабачылі, што жывёла ўвалілася ў балота і толькі галава тырчала з вады.
Давялося выклікаць ратавальнікаў, якія з дапамогай экскаватара выцягвалі няшчаснага каня.