13-00 Дарога на Крапівенскае поле адкрыта, праўда група міліцыянтаў правярае дакументы прыезджых. Поле пераарана.
13-15 На Крапівенскім полі ідзе мастацкі пленэр творчай суполкі "Пагоня" з удзелам Алеся Пушкіна. Малююць краявіды Крапівенскага поля. Прысутнічаюць жывыя гусі для перфоманса.
13-50 На полі некалькі дзесяткаў чалавек з розных рэгіёнаў Беларусі.
14-05 Прыехала каля двух дзесяткаў сябраў аргкамітэта з Мінска. Сярод іх два святара. Ідуць да крыжа з абразамі.
14-20 Супрацоўнікі ДАІ чамусьці забаранілі экскурсійнаму аўтобусу з турыстамі, якія прыбылі на Крапівенскае поле, вяртацца ў Оршу. На полі пачынаецца праваслаўнае набажэнства.
14-35 Набажэнства скончылася. Яго вёў Арцыбіскуп Беларускай Праваслаўнай Аўтакефальнай царквы, які ў гэты дзень прыехаў з Канады ў Оршу.
14-50 На Крапівенскае поле пад'язджаюць новыя людзі. З'явіўся Уладзімір Арлоў. Усяго на полі больш за 50 чалавек. Выступае гісторык Алесь Краўцэвіч
15-05 Старшыня аргкамітэта Мікола Купава паведаміў, што мерапрыемствы па святкаванні перамогі пад Оршай у розных фарматах працягнуцца да 12 снежня. На полі выступіў музычны гурт "Вурай".
15-10 Уладзімір Арлоў прэзентаваў кнігу "Сцягі Воршы", Зьміцер Вайцюшкевіч праспяваў песню "Бел-чырвона-белы сцяг"
15-23 Сярэднявечную музыку выконвае рэканструктар старажытных інструментаў "Пан Скіргайла"
15-45 Ідзе ускладанне кветак да помніка
16-00 У цэнтры Оршы небывалыя скапленні міліцыі
16-10 Святары пайшлі асвячаць новыя каменныя помнікі
18-30 Святкаванне на Крапівенскім полі скончана. Частка людзей адправілася на сакрэтнае, глыбока заканспіраванае месца, дзе пройдзе начны бардаўскі фэст.