У суседнім Талачынскім раёне адбылася трагедыя ў невялікай вёсцы Жукнева. У двухкватэрным аднапавярховым доме учора - 12 лістапада - раніцай (званок у МНС паступіў а 8-20) здарыўся пажар. Загарэлася кватэра №1, у якой пражываў мужчына - знаёмы гаспадыні кватэры, якая дазволіла яму пражываць у сваёй нерухомасці.
Пажар разгарэўся не моцна - суседняя кватэра не пацярпела, больш за тое, вагонь лакалізаваўся ўсяго ў адным пакоі кватэры. Затое пажар быў вельмі дымны і дыму хапіла, каб забіць пражываўшага там мужчыну.
Галоўная версія прычыны пажару - неасцярожнасць пры курэнні загінуўшага.