Васьмідзесяцісямігадовая жанчына гатавала сабе абед, але старэчая ўвага даволі рассееная і ў выніку пенсіянерка забылася на рондаль з ежай, які кіпеў на электраплітцы.
Моцны дым, які ішоў з кухні, заўважылі суседзі, яны выклікалі ратавальнікаў і вывелі жанчыну з задымленага дому. Хуткая дапамога шпіталізавала гаспадыню хаты з дыягназам "атручанне прадуктамі гарэння".
Зараз пенсіянерка знаходзіцца ў бальніцы, у хаце пашкоджана маёмасць, сцены, столь.