06:00

+1

12 м/с

982 гПа

09:00

+1

10 м/с

988 гПа

12:00

+1

10 м/с

991 гПа

15:00

+2

9 м/с

995 гПа

18:00

+0

7 м/с

997 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Мабільнікам у прадавачку!

23.11.2023 09:34

803 прагляду, 0 каментароў

П’яныя канфлікты і выхадкі могуць быць дастаткова арыгінальнымі.

Адзін з такіх канфліктаў у сярэдзіне месяца ацаніў суд Талачынскага раёна. Аршанец зайшоў у адну сеткавую краму Коханава, каб набыць піва. У прынцыпе, пачыналася ўсё дастаткова прыстойна, калі не лічыць, што піва наш зямляк захацеў у першай палове дня і быў ужо крыху на падпітку, але бывае...

Прадавачка прынесла яму піва, мужчына разлічыўся і толькі тады "запатрабаваў" (так запісана ў пастанове суда) падаць яму і закуску! Мужчыне прынеслі чыпсы. Магчыма, што такое абслугоўванне, амаль як у рэстаране натхніла будучага затрыманага на тое, каб тут жа ў краме і пачаць свой алка-перакус. Проста не адыходзячы далёка ад кассы аршанец адкаркаваў і піва, і закуску. Заўвагі прадавачкі ён ігнараваў.

Можа і не дайшла б справа да канфлікту і выкліку міліцыі, але мужчыну ўсё падабалася ў імправізаванай рэстарацыі, і ён вырашыў працягнуць, ды "запатрабаваў" яшчэ піва!

Тут ужо жанчына не вытрымала - яна ж не афіцыянтка! Жанчына адмовілася падаваць піва, спасылаючыся на тое, што той ужо парадкам п'яны і парушае парадак. Традыцыйна ў канфліктах: хто больш выпіў, той і лепш канфліктуе. Мужчына пачаў буяніць. Спачатку, патрабуючы "дагону", ён пачаў грукатаць па касе і ўвогуле сварыцца. А калі і гэта не падзейнічала, то ў прынцыповую прадавачку ён запусціў уласным мабільнікам!

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Мабільнікам у прадавачку!

П’яныя канфлікты і выхадкі могуць быць дастаткова арыгінальнымі.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение