Кепскае надвор'е стала адной, але не адзінай, прычынай адразу некалькіх трагічных здарэнняў. На дарогах утварылася слізкасць, у некаторых месцах рэгіёна была завіруха, якая перашкаджала кіроўцам.
Надвор'е і стала прычынай трагічнай аварыі на трасе М1 у Талачынскім раёне. Каля 15-24 побач з вёскай Свідэршчына (не далёка ад развязкі каля Пярэвалачнай) сутыкнуліся два грузавікі.
Пачалося з таго, што ў фуры Мэрсэдэс, якая ехала з прычэпам, нечакана занесла прычэп. Дарога была слізкая, парывісты моцны вецер - і тое, і тое магло выкінуць прычэп на сустрэчную паласу. А ўжо на сустрэчнай паласе прычэп уляцеў у фуру Рэно. Сутыкненне была такім, што 56-гадовы кіроўца Рэно загінуў на месцы.
Нажаль гэта не адзіная трагедыя, якая адбылася ў чацьвер. На працягу дня мы раскажам і пра іншыя выпадкі.