Партрэт князя Астрожскага вырабілі адмыслова да юбілею Бітвы пад Оршай. Сродкі на выраб і ўсталёўку шыльды збіралі сябры Таварыства беларускай мовы, Руху "За свабоду" і Партыі БНФ. Нарэшце, шыльда была адліта і прымацавана да сцяны лідскага праваслаўнага храму Георгія Пабеданосца. 7 верасня пасля набажэнства мусіла адбыцца яе прэзентацыя, але прадстаўнікі ўлады запатрабавалі ў святароў царквы пісьмовага дазволу ад епіскапа епархіі. Вуснае бласлаўленне, якое даваў епіскап уладам, аказалася не дастаткова.
Пакуль святары гавораць пра тое, што адкрыццё шыльды не адмяняецца, а толькі пераносіцца на 11 верасня.
Фота радыё Свабода