Вечарам 20 чэрвеня ў адзін з аграгарадкоў Сенненскага раёна была выклікана міліцыя. Суседзі, якія і выклікалі міліцыю, паведамілі, што ў аграгарадку жанчына ўдарыла нажом свайго сужыцеля. У астатнім разбіраліся ўжо на месцы.
Аказваецца, жанчына і мужчына пражывалі разам і... час ад часу распівалі разам. Але на гэты раз распіццё пераўтварылася ў сварку. Мужчына пачаў абражаць і саму сужыцельніцу і яе дзяцей. А потым яшчэ і нанес ёй некалькі ўдараў па галаве. Праўда, у судзе мужчына сказаў, што гэтага ўсяго не памятае і таму на веру прынялі паказанні жанчыны. А яна сказала, што схапіла нож, каб напужаць сужыцеля і спыніць агрэсію ў свой бок. Але ён не надта супыняўся і таму яна нанесла яму ўдар нажом у грудзь.
Удар п'яной жанчыны, праўда, атрымаўся не моцны. Затое рэзка ацьверазіў мужчыну. Той пабег да суседзяў і яны ўжо выклікалі міліцыю.
Здзіўляе прыгавор. Суд палічыў тое, што адбылося не спробай забойства, а наўмысным прычыненнем лёгкага цялеснага пашкоджання. Таму і пакараў жынчыну ўсяго 6 месяцамі папраўчых работаў.