Перашая аварыя, пра якую паведамляе абласное ДАІ, адбылася каля 7 раніцы на вуліцы Леніна. 67-гадовая жанчына пераходзіла дарогу па пешаходным пераходзе не далёка ад станцыі хуткай дапамогі і патрапіла пад аўтамабіль ВАЗ.
Другая аварыя адбылася прыблізна праз дзве гадзіны ў Андрэеўшчыне. Тут 32-гадовы мужчына пераходзіў дарогу таксама па пераходзе і патрапіў пад Рэно. У абодвух выпадках пешаходы атрымалі траўмы з-за чаго былі накіраваныя ў бальніцу.