Аварыя адбылася ўчора - 13 снежня - у суседнім шклоўскім раёне. Каля 14-50 па вуліцы Фабрычнай маці з 6-гадовым сынам вырашылі пераходзіць праезную частку. І пачалі рабіць гэта па ўсіх правілах, прынамсі, па пешаходным пераходзе. Але не заўважылі, што па дарозе ў гэты ж час ехаў мікрааўтобус, за стырном якога знаходзіўся 29-гадовы кіроўца.
Кіроўца паспеў падаць гукавы сігнал пра небяспеку, але ж не пспеў затармазіць. У выніку мікрааўтобус, спрабуючы пазбегнуць сутыкнення, ўляцеў у сумёт. Але цалкам пазбегнуць сутыкнення з пеўшаходамі не атрымалася. 6-гадовы хлопчык быў закрануты машынай і з-за атрыманых тразмаў быў адпраўлены ў бальніцу