Як паведамляе прэс-служба МНС, поздна вечарам 17 снежня жыхарка Талачына паведаміла, што на вуліцы Трактарнай сабака патрапіў калодзеж. 3-метры глыбіні было дастаткова, каб жывёла не магла выбрацца сама. І дакладна загінула б, тым больш, што на дне калодзежа была халодная вада.
Ратавальнікі палезлі ў яму, а сабака даверыў ім сваё жыццё і зусім не супраціўляўся, калі яго пацягнулі ўверх.