06:00

-3

3 м/с

998 гПа

09:00

-3

2 м/с

999 гПа

12:00

-1

1 м/с

1001 гПа

15:00

+0

2 м/с

1002 гПа

18:00

-0

3 м/с

1004 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Грыбнікі працягваюць губляцца

09.09.2014 20:11

2435 праглядаў, 0 каментароў

На выходных супрацоўнікі МНС двойчы шукалі заблукаўшых у лесе людзей

У абодвух выпадках людзі сыходзілі ў лес на "ціхае паляванне". У суботу ў Сененскім раёне каля вёскі Калантаева заблукаў мужчына 1958 года нараджэння. Бліжэй да вечара пра тое што мужчына не вярнуўся своечасова да хаты ратавальнікам паведаміў яго сябра. Але, на шчасце, амаль праз гадзіну пасля паведамлення, грыбнік змог самастойна выбрацца з лесу.

Пра другі выпадак у Аршанскі аддзел МНС паведамілі калегі з Сененскага аддзелу. Раніцай кампанія з пяці чалавек пайшла ў лес за грыбамі каля вёскі Аланцьева. У абед кампанія зразумела, што самастойна з лесу яны не выйдуць. Аршанскія ратавальнікі прыгналі да лесу службовую машыну, каб падаваць грыбнікам гукавы сігнал. А 16-25 кампанія выйшла на гук пажарнай сірэны.

У абодвух выпадках заблукаўшым не спатрэбілася медычная дапамога, але не заўсёды такія здарэнні скончваюцца аптымістычна. У гэтым сезоне ўжо былі выпадкі калі грыбнікам даводзілася начаваць у лесе ў халодныя ночы. А ў нядзелю ў Шаркаўшчынскім раёне знайшлі труп грыбніка, які сыйшоў у лес у пятніцу.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Грыбнікі працягваюць губляцца

На выходных супрацоўнікі МНС двойчы шукалі заблукаўшых у лесе людзей

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение