Новая трагедыя адбылася пад Воршай. Загінуў мужчына.
Каля 20 гадзін 30 снежня паблізу Андрэеўшчыны 31-гадовы кіроўца «Volkswagen», учыніў наезд на мужчыну, які рухаўся па праезнай частцы. Пра гэта піша віцебская абласная Дзяржаўная аўтамабільная інспекцыя, прыводзячы два відэа з месца здарэння.
У выніку наезду пешаход 1987 года нараджэння памёр на месцы. Атрыманыя ім траўмы аказаліся несумяшчальныя з жыццём.
Па факце ДТЗ інспектарамі праводзіцца праверка.
Гэта ўжо другая гібель чалавека пад коламі ў нашым рэгіёне за апошнія дні. 27 снежня Orsha.eu пісаў пра двайны наезд на жанчыну ў раёне Мясакамбінату.