Складаная геапалітычная сітуацыя, расійская прапаганда, масавы распаўсюд расійскай сімволікі... Непрадказальна, што будзе ў бліжэйшы час з краінай і намі. Таму наглядны сімвал, які будзе яднаць краіну і беларусаў, неабходны.
У інтэрнэце ўжо ідзе галасаванне, а беларусы — выказваюцца.
А што на гэты конт думаеце вы?
Галасуйце за ўжо прапанаваныя сімвалы. Выбірайце той, які вам бліжэйшы.
А таксама выказвайцеся ў каментарыях да гэтага матэрыялу, дзяліцеся меркаваннямі наконт таго, які ж сімвал можа аб'яднаць нас усіх.
Вынікі агульнанацыянальнага галасавання будуць падведзеныя да канца месяца.
Даведка:
Калюмны — адзін з дзяржаўных сімвалаў Вялікага Княства Літоўскага, яшчэ мае назву “Слупы Гедыміна”.
Шасьціканцовы крыж — сімвал яднае дзве галоўныя гістарычныя супольнасці Беларусі: адначасова можа быць інтэрпрэтаваны як сімвал “ліцвінскі” (у якасці варыяцыі крыжа Ягелонаў) і сімвал “русінскі” (у якасці крыжа Еўфрасінні Полацкай), як сімвал каталіцкі і праваслаўны.
Пагоня — герб Вялікага Княства Літоўскага, які атрымаў статус дзяржаўнага ў час княжання Вітаўта. Традыцыйны нацыянальны герб беларусаў. Дзяржаўны герб Беларускай Народнай Рэспублікі (1918—1919) і Рэспублікі Беларусь (1991—1995).
Васьміканцовая зорка — элемент нацыянальнага арнамэнту. Такая зорка вышывалася, пераважна чырвонымі ніткамі, на рушніках, абрусах, мужчынскай і жаночай вопратцы.