Павелічэнне колькасці пажараў звязана ў першую чаргу з тым, што пад час халадоў людзі больш актыўна выкарстоўваюць награвальныя прыборы: ад абагравальнікаў да печак. А тут яшчэ халады прыйшліся на "Стары Новы год", які хаця і дзіўнае свята, але для многіх таксама повад выпіць.
Такім чынам, за "дзяжурныя суткі" 13-14 студзеня ў рэгёне (Аршанскі і суседнія раёны) адбылося як мінімум 4 пажары на якія выклікалі ратавальнікаў. Пажары былі ў Оршы, Аршанскім, Талачынскім і Сененскім раёнах. А за "дзяжурныя суткі" з 14 на 15 студзеня яшчэ адзін пажар адбыўся ў Сененскім раёне.
Падрабязнасцяў гэтых пажараў прэс-служба МНС не паведамляе. Гэта можа азначаць, што іх ліквідацыя скончылася паспяхова і без пацярпелых.