Каля паловы на першую ночы 20 кастрычніка невядомы напаў на жанчыну і вырваў з ейных рук сумку.
Наўрад ці злачынца застаўся задаволеным пасля ўласнага "палявання", бо ў сумцы знаходзіліся 40 тысяч беларускіх рублёў, касметыка, пашпарт і тры банкаўскія карткі.
Міліцыя паспрабавала аператыўна знайсці злачынцу. У здзяйсненні рабунку падазраюць 19-гадовага рабочага.