Пра здарэнне першым паведаміла выданне "Віцебскі кур'ер". Паводле журналістаў, мужчына быў вядомы тым, што займаўся калекцыянаваннем прадметаў ваеннай гісторыі. Магчыма, што адзін з прадметаў і стаў прычынай выбуху, калі 50-гадовы калекцыянер праводзіў над ім нейкія маніпуляцыі.
Дачка мужчыны сыйшла з дому за некалькі хвілін да таго, як у падвале двухпавярховага дома адбыўся выбух.
Зараз калекцыянер знаходзіцца ў рэанімацыі, заведзена крымінальная справа. У доме выяўлена некаторая колькасць калекцыі зброі часоў вайны.
Выбух адбыўся 9 верасня