09:00

-1

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

21:00

-1

4 м/с

980 гПа

Беларусь, Культура

Алег Хаменка прэзентаваў праект у гонар Бітвы

13.09.2014 18:28

2642 прагляду, 0 каментароў

Лідар гурта "Палац" Алег Хаменка заявіў, што святкаванне перамогі ў Аршанскай бітве 1514 года не нясе ніякай варожасці да краіны, з якой тады змагаліся нашы славутыя продкі.

Лідар гурта "Палац" Алег Хаменка прадставіў публіцы праект у гонар 500-годдзя перамогі ў Аршанскай бітве. У адным з менскіх клубаў Хаменка паказаў унікальную рэканструкцыю падзей на Крапівенскім полі. Непасрэдна да даты славутае перамогі былі напісаныя кампазіцыі "Вайна" і "Піва перамогі". У размове з "Радыё Свабода" Хаменка адзначыў, што замоўчванне подзвігу ў Аршанскай бітве - здрада і злачынства. - Алег, як вы адчувалі сябе ў ролі дыджэя? Як ўспрыняла ваш праект моладзь? - Выдатна. Я вельмі хацеў адзначыць гэтую дату якім-небудзь прадстаўленнем і даўно збіраўся зрабіць дыджэйскі сэт, звязаны з перамогай пад Оршай. Нарэшце, я прадставіў сваю працу публіцы і вельмі гэтаму рады. - Стаўленне да Аршанскай бітвы ў Беларусі неадназначнае. Улада яго замоўчвае, хтосьці імкнецца прыпісаць перамогу нашым суседзям... - Калі ідзе фальсіфікацыя гісторыі, то гэта проста падман. А калі гісторыя замоўчваецца, то гэта відавочная здрада і злачынства. Злачынства, перш за ўсё, не перад памяццю герояў ці загінуўшых. Гэта злачынства перад нашымі нашчадкамі, перад дзецьмі і ўнукамі. Калі нешта замоўчваецца, яно рана ці позна стане вядомым і стане прадметам для спрэчак, крыўд ці нават агрэсіі. Вядома ж, мы павінны ведаць гісторыю, вядома ж, мы павінны святкаваць перамогу пад Оршай! Бо калі мы яе замоўчваем, то гэтую бомбу перакідваюць кудысьці наперад, каб вырашалі праблему нашы дзеці. Каб не адбылося гэта злачынства, людзі і адзначалі 8 верасня, нагадвалі пра гэта, арганізоўвалі святкаванні. Прычым усе гэтыя мерапрыемствы - станоўчыя. Яны не нясуць ніякай варожасці да краіны, з якой мы некалі змагаліся.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Алег Хаменка прэзентаваў праект у гонар Бітвы

Лідар гурта "Палац" Алег Хаменка заявіў, што святкаванне перамогі ў Аршанскай бітве 1514 года не нясе ніякай варожасці да краіны, з якой тады змагаліся нашы славутыя продкі.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение