Кіроўца гаспадаркі ў Горацкім раёне сістэматычна выкрадаў запчасткі ад аўтамашын.
Супрацоўнікі Горацкага РАУС «у ходзе правядзення аператыўных мерапрыемстваў па забеспячэнні захаванасці таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў» на прадпрыемствах аграпрамысловага сектару высветлілі, што работнік адной з сельскагаспадарчых арганізацый датычны да крадзяжоў запчастак для транспартнай тэхнікі.
На падворку ў мужчыны знайшлі запчасткі і камплектацыю для аўтамабіля МАЗ: заднія ліхтары, пнеўмагідраўлічны ўзмацняльнік, тармазны кран, паліўныя фільтры, выкрадзеныя з прадпрыемства, а таксама тэхнічныя вадкасці.
Устаноўлена, што на працягу года ён прысабечваў новыя камплектуючыя са сваёй падсправаздачы. Агульная сума матэрыяльнай шкоды склала каля 900 рублёў.
Супраць мужчыны завялі справу. Выкрадзенае сканфіскавана і вернута прадпрыемству.