У пятніцу 12 верасня на полі ў побач з вёскай Асінаўка ў Сененскім раёне загарэўся трактар МТЗ 2009 года выпуска. Машына належала сельскагаспадарчаму прадпрыемству імя Данукалава. У трактара выгарэла кабіна, некаторыя элементы абсталявання рухавіка. Папярэдняя прычына пажару - кароткае замыканне электраправодкі трактара.
У той жа дзень вечарам у вёсцы Жукнева Талачынскага раёну загарэлася лазня. Вагнём знішчаны дах, столь, пашкоджаны сцены. Прычына пажару высвятляецца.
У ноч з суботы на нядзелю ў Оршы загарэўся аўтамабіль "Опель-Астра". Пашкоджаны маторны адсек, салон, кола. Прычына пажару пакуль высвятляецца.