У першую чаргу звяртае ўвагу на сябе Новая Віцебская траса. Хаця ад самой дарогі тут вялікая вырубка да лесу і жывелаў можна пабачыць загадзя, але ж лосі не носяць флікераў і ў цемры іх не заўважыш. З-за гэтага ў прайшоўшую пятніцу 29 сакавіка не далёка ад вёскі Высокае адбылася аварыя. Легкавушка збіла ляснога жыхара. Пры сутыкненні машыны і жывёлы, найбольш пацярпеда жывёла - яна загінула на месцы. Але дасталося і легкавушцы - яна вылецела з дарогі. Нашчасце, з людзей ніхто не пацярпеў, хаця верагожнасць такая пры сутыкненнях з жывёламі вялікая.
А ў нядзелю вечарам на тай жа трасе, не далёка ад папярэдняга месца бачылі яшчэ пару ласёў. Адпаведна, на трасе зараз трэба быць вельмі асцярожнымі.