Кніга складзена пераважна з лістоў якія Алесь Бяляцкі пісаў з вязніцы рэдактарцы кнігі Алене Лапцёнак. У гэтых лістах бяляцкі пісаў успаміны з розных падзей. І ў кнізе ўспаміны выкладзены ў храналагічным параку апісваемых падзей, а не ў тым парадку як лісты прыходзілі адрасату, бо некаторыя з іх турэмная цэнзура не прапускала і даводзілася рэдагаваць пасланні на свабоду.
Прэзентоўвалі кнігу як сам яе аўтар, так і рэдактар Алена лапцёнак. Час ад часу размова перарывалася паказам відэа-ролікаў. Скончылася мерапрыемства відэа-запісам выступу Уладзіміра Някляева на якім паэт палітвязень чытае верш прысвечаны праваабаронцу палітвязню Алесю Бяляцкаму.
Зараз кніга выдадзена ў друкаваным выглядзе, але прачытаць яе можна і ў электронным выглядзе ў якасці блогу Алеся Бяляцкага на сайце "Беларускі партызан".
Прапануем вашай увазе некалькі відэа з прэзентацыі.
На відэа: Алесь Бяляцкі пра тое як пісаў кнігу
На відэа: Алесь Бяляцкі "Няма ў мяне палітычных амбіцый..."
На відэа: заканчэнне прэзентацыі вершам Уладзіміра Някляева.