Аварыя на трасе Е95 паміж вёскамі Пашына і Андрэеўшчына адбылася раніцай каля 9 гадзін. Сутыкнуліся мікрааўтобус і фура. Пры такой аварыі было б дзіўна, каб абыйшлося без ахвяраў. Бліжэй да вечара ДАІ паведаміла, што не абыйшлося без трагедыі.
Паводле інфармацыі прэс-службы дарожнай інспекцыі, аварыя адбылася раней - каля 7 раніцы. Мікрааўтобус і фура ехалі ў папутным кірунку калі мікрааўтобус пачаў рабіць паварот. Вось пры гэтым манеўры і адбылося сутыкненне. У выніку аварыі загінуў 62-гадовы кіроўца мікрааўтобуса.