Двухпавярховы драўляны будынак узводзіцца даволі марудна, але прыцягвае ўвагу з боку маста праз Аршыцу які злучае раён Усходняй з Цэнтрам.
Як удалося высветліць журналістам - гэта часовы будынак для захавання будаўнічых матэр'ялаў і працоўнага рыштунку на час рэстаўрацыйных работаў над гісторыка-культурным помнікам.
Праўда, самі рэстаўрацыйныя работы пакуль не пераходзяць у актыўную фазу.