Паляўнічы 14 верасня знаходзіўся ў вёсцы Хімінічы Аршанскага раёна. Але замест птушкі, якую ён меўся здабыць, ён прыстрэліў лася вагою 350 кілаграмаў. Незаконную здабычу і самога паляўнічага затрымала аператыўна-следчая група. У парушальніка канфіскаваныя зарэгістраванае паляўнічае ружжо і 16 патронаў да яго. Цікава, што перад выхадам на паляванне мужчына зарадзіў сваю стрэльбу не толькі шротам, а і карцеччу з кулямі.
Аршанскі РАУС збіраецца ўзбудзіць супраць мужчыны крымінальную справу па частцы 4 артыкулу 282 Крымінальнага кодэксу РБ - незаконнае паляванне, якое прынесла прычыненне шкоды ў буйным памеры. Памер шкоды ацэнены ў 45 мільёнаў беларускіх рублёў.