Ікона была яўлена цудоўным чынам пры заснаванні мужчынскага Куцеінскага Свята-Богаяўленскага манастыра ў 1631 блізу Оршы, на беразе ракі Куцеінкі, і лічыцца заступніцай гэтай мясціны.
Калі Афанасій Берасцейскі шукаў падтрымкі ў ігумена Куцеінскага манастыра Іоля Труцэвіча, які пасля рады з манахамі не змог яму дапамагчы, Маці Божая з'явілася ў сне прападобнамучаніку, нібы сышла з абраза, і суцешыла падзвіжніка. Яна накіравала св.Афанасія ў Пінскі Купяціцкі манастыр, манахі якога абралі яго ігуменам. Пры гэтым Багародзіца прадказала яго пакутніцкую смерць.
У Аршанскім Успенскім жаночым манастыры раней захоўваўся цудатворны спіс з іконы. Заняткі ў школе пры манастыры па традыцыі пачыналіся малебнам перад святыняй. На пачатак ХХ стагоддзя ў мясціне налічвалася больш за 100 манашак і паслушніцы.
У ХIХ стагоддзі памяць іконы святкавалі ў адзін дзень з памяццю Афанасія Берасцейскага (18 верасня і 2 жніўня), як таго, хто "заслужыў асаблівае заступніцтва ад Царыцы Нябеснай праз яе Аршанскую ікону".
Некаторыя даследчыкі сцвярджаюць, што разам з іншымі іконамі і часткай царкоўнай маёмасці Куцеінскага манастыра абраз быў вывезены ў Іверскі манастыр пад Ноўгарадам. У цяперашні час у Мінскім Свята-Духавым саборы знаходзіцца копія Аршанскай іконы Багародзіцы, напісаная ў ХVIII стагоддзі ў Іверскім манастыры.
Так выглядала ікона: