Няшчасны выпадак адбыўся яшчэ 2 чэрвеня 2021 года. Супрацоўнікі камбіната выкарыстоўвалі мотакасу для стрыжкі травы. Камень, які адляцеў падчас працы, трапіў у правае вока мужчыны.
«У выніку яму былі нанесены маральныя і фізічныя пакуты, ён знаходзіўся на лячэнні, у тым ліку перанёс балючыя медыцынскія маніпуляцыі», — расказалі ў судзе.
Медычны эксперт выдаў заключэнне, што ў пацярпелага ўдар (кантузія) правага вока цяжкой ступені. Да гэтага часу зрок у мужчыны аднавіўся не цалкам. Ён змушаны рэгулярна праходзіць абследаванні ў лекараў-афтальмолагаў для таго, каб не дапусціць адслаення сеткавіцы пашкоджанага вока. Бо адслаенне можа прывесці да поўнай страты зроку.
Мужчына прасіў суд спагнаць са спецкамбіната ў ягоную карысць 20 000 рублёў у якасці грашовай кампенсацыі маральнай шкоды.
У судзе прадстаўнікі прадпрыемства палічылі, што патрабаванні пацярпелага завышаныя, з чым пагадзіўся і суд. Ён вынес рашэнне, паводле якога «Аршанскі спецкамбінат» павінен выплаціць мужчыну грашовую кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 7000 рублёў.
Таксама пазоўніку пакрыюць судовыя выдаткі ў памеры 1630 рублёў.