Суботнім вечарам у вёсцы Запруддзе Сененскага раёну загарэўся жылы дом, яны належаў рабочаму 1964 года нараджэння. Вагнём пашкоджаны дах, столь, сцены, маёмасць. Прычына пакуль не вядомая.
Раніцай у нядзелю надзвычайнае здарэнне адбылося ў гаспадарцы "Александрыйскае" ў аднайменнай вёсцы. Тут загарэўся аўтапагрузчык "Амкадор". Пажар аўтапагрузчыка - паўбяды, праблема абцяжарвалася тым, што пагрузчык з адкрытым полымем у гэты момант знаходзіўся ўнутры кароўніка. З-за чаго работнікам прадпрыемства давялося сакмастойна да прыезду супрацоўнікаў МНС эвакуяваць 100 галоў быдла. Пацярпелых няма як сярод людзей, так і сярод жывёлы. Прычына пажару - кароткае замыканне электраабсталявання пагрузчыка.
Вечарам у нядзелю пажар адбыўся ў вёсцы Якубава дубровенскага раёну ў доме пастуха мясцрвай гаспадаркі 1961 года нараджэння. Знішчаны дах, пашкоджана столь. Прычына высвятляецца
Паводле прэс-службы МНС.