Манеты наміналам 50 літаў выйшлі ў колькасці 3.000 асобнікаў. Выраблены яны з срэбра 925 пробы, вага 28,28 грамаў.
Манеты прысвечаныя Перамозе пад Оршай у гэтым годзе выпусцілі таксама ва Ўкраіне. Беларускі нацыянальны банк таксама анансаваў у гэтым годзе выпуск памятных манетаў з партрэтам Канстанціна Астрожскага, але пакуль яны так і не пабачылі свет.