18:00

+19

4 м/с

988 гПа

21:00

+17

3 м/с

989 гПа

00:00

+14

4 м/с

991 гПа

03:00

+13

3 м/с

991 гПа

06:00

+12

3 м/с

992 гПа

Орша, Спорт

Сустрэча з «Макслайнам»

24.08.2024 19:40

1780 праглядаў, 0 каментароў

25 жніўня «Ворша» прыме гасцей.

У 21-м туры першынства Беларусі сярод каманд І лігі «Ворша» згуляе на сваім полі супраць віцебскай каманды «Макслайн». Раней клуб супернікаў прадстаўляў Рагачоў, але летась пераехаў на поўнач краіны. У складзе гасцей тры колішнія гульцы «Воршы». У сваю чаргу, у Воршу з «Макслайну» нядаўна пераехаў абаронца Павал Кляннё, які ўжо паспеў дэбютаваць за нашу дружыну.

«Макслайн» ідзе на 5-м радку турнірнай табліцы, «Ворша» на 10-м. Апанентаў дзеляць толькі 6 пунктаў. Такім чынам, параза выб’е аршанцаў з барацьбы за топ-5 дывізіёну, а вось перамога дазволіць паглядзець на гэтыя шанцы як на цалкам рэальныя. Прынамсі, два папярэднія матчы блакітна-чорныя правялі паспяхова. У сустрэчах з пінскай «Хваляй» і доўбізненскай «Нівай» былі зафіксаваныя нічые з лікам 1:1, а гэтыя каманды ідуць сярод лідэраў лігі. За аршанцаў перад нядзельным паядынкам гаворыць і статыстыка: заўсёды маючы больш «гучны» падбор гульцоў і вышэйшае месца ў табліцы, «Макслайн» яшчэ ніколі не перамагаў «мальцаў». За пяць папярэдніх паядынкаў былі 3 перамогі аршанцаў і два падзелы пунктаў.

Гульня «Ворша» — «Макслайн» пройдзе 25 жніўня на цэнтральным стадыёне Воршы і пачнецца, а 17:30.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Сустрэча з «Макслайнам»

25 жніўня «Ворша» прыме гасцей.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение