У паядынку 24-га туру першынства Беларусі ў футболе сярод камандаў І лігі «Ворша» гуляла ў гасцях супраць «Астраўца», які раней блакітна-чорным перамагчы не ўдавалася.
Аршанцы здабылі тры пункты, загнаўшы ў браму гаспадароў ажно 5 мячоў і не прапусціўшы ў сваю ніводнага! Галы за «Воршу» правялі Гонжураў, Чарнадараў, Жэстараў, Шэпелеў і Тамэла.
Перамога 5:0 падняла «мальцаў» на 9-е месца ў табліцы. Да канца першынства застаецца 10 паядынкаў.