У аршанскім спартовым комплексе «Алімпіец» адбудзецца паядынак 3-га туру першынства Беларусі ў міні-футболе. Праз тое, што гульню са «Сталіцай» праз рамонт СК «Уручча» пераносілі з Менску ў Воршу, атрымаецца рэдкі выпадак — усе тры паядынкі на старце першынства «Вітэн» правядзе на сваім паркеце.
У суперніках — светлагорскі ЦКК. У апошнія гады гэтая каманда не вылучаецца моцнымі выступленнямі і займае месца ў канцы табліцы. Аршанцы выглядаюць заведамымі фаварытамі сустрэчы.
Пакуль «энергетыкі» набралі 6 пунктаў з 6 магчымых.
Матч адбудзецца ў суботу, 21 верасня на вуліцы Шаўчэнкі. Пачатак, а 17:30. Білеты ў касах арэны.